Інфармацыя
аб прыёме ў першыя класы ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі
79. Прыём асобы для атрымання агульнай сярэдняй адукацыі ажыццяўляецца на падставе яе заявы пры прад’яўленні ёю пасведчання аб нараджэнні або дакумента, які сведчыць пра асобу, і медыцынскай даведкі аб стане здароўя, калі іншае не прадугледжана артыкулам 159 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі і дадзеным Палажэннем. Ад імя непаўналетняга заява можа быць пададзена яго законным прадстаўніком.
94. Для атрымання агульнай сярэдняй адукацыі ва ўстановах адукацыі, за выключэннем школ-інтэрнатаў, санаторных школ-інтэрнатаў, устаноў адукацыі, прыём у якія для атрымання адпаведнай адукацыі ажыццяўляецца не па конкурсе, асоба (законны прадстаўнік непаўналетняй асобы) падае заяву на імя кіраўніка ўстановы адукацыі і прад’яўляе іншыя адпаведныя дакументы у наступныя тэрміны:
у перыяд з 2 чэрвеня па 28 жніўня года прыёму пры прыёме ў І-ІХ (Х) класы;
у перыяд з 15 чэрвеня па 28 жніўня года прыёму пры прыёме ў Х і ХІ класы, а таксама пры прыёме ў Х-ХІІ (ХІ-ХІІІ) класы вячэрняй школы і вячэрнія класы. (Палажэнне аб установе агульнай сярэдняй адукацыі ад 20.12.2011 № 283. Глава 7. Прыём асоб для атрымання агульнай сярэдняй адукацыі)